За напад на лекара сваёй каманды Глеба аштрафуюць на 30 тысяч еўра
За напад на лекара сваёй каманды паўабаронца "Штутгарта" і зборнай Беларусі Аляксандр Глеб павінен будзе заплаціць 30 тысяч еўра, паведамляе нямецкая "Більд" са спасылкай на свае крыніцы.
Нагадаем, інцыдэнт адбыўся 27 кастрычніка пасля заканчэння матчу 1/8 фіналу Кубка Германіі "Гройтэр Фюрт" (Д2) — "Штутгарт", які завяршыўся перамогай гаспадароў з лікам 1:0.
Глеб выйшаў на 59-й хвіліне, але не змог дапамагчы сваёй камандзе, якая прапусціла мяч на 32-й хвіліне. Пасля заканчэння матчу лекар "Штутгарта" Хайка Штрыгель павінен быў праводзіць футбаліста з поля прама на допінг-кантроль.
Аднак Глеб захацеў спачатку зайсці ў раздзявальню зняць буцы. Урач спрабаваў перашкодзіць гэтаму, і футбаліст адпіхнуў яго. Бойку спыніў іншы гулец каманды Людовік Маньін, які ішоў ззаду.
БелаПАН
ВІДЭА ГЛЯДЗІЦЕ ТУТ