За "нецэнзурную лаянку" ў Беларусі арыштаваныя 25 апазіцыянераў
За "нецэнзурную лаянку ў грамадскім месцы" ў Беларусі арыштаваныя 25 актывістаў дэмакратычнага руху. Гэтую лічбу назваў кіраўнік аргкамітэту па правядзенні "Еўрапейскага
маршу", намеснік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч. Сярод
арыштаваных - Яўген Афнагель, адзін з заяўнікаў заўтрашняй акцыі,
паведамляе БелаПАН.