За Някляева будуць збіраць подпісы ў цэнтры Мінску круглыя суткі
У Мінску на пляцоўцы каля ГУМу сябры ініцыятыўнай групы Ўладзіміра Някляева паставілі намёт. Тут яны мяркуюць збіраць подпісы за свайго кандыдата, інфармуе Радыё "Свабода". Зборшчыкі подпісаў кажуць, што тут месца бойкае, таму збор подпісаў у гэтым намёце будзе праходзіць круглыя суткі. Міліцыя ставіць намёт не замінала.