За пару дзён “Чароўнага труса” прагледзелі больш, чым Ялфімава за паўгода

У відэа Юры Дземідовіча каля 100 тысяч праглядаў на youtube.com і яшчэ 50 тысяч на rutube.com Выступ прадстаўніка Беларусі на Еўрабачанні Пятра Ялфімава сабраў каля 100 тысячаў праглядаў. Гэта за паўгода! Дарэчы, “Казку” Аляксандра Рыбака глядзелі 7 мільёнаў!

"Чароўны трус” падкупляе сваёй непасрэднасцю, арыгінальнасцю. Але, як даведалася Еўрарадыё, калі нумар пераможа ў фінале, яго ўдасканаляць дарослыя спецыялісты.

“Каго абярэм, з тым ужо далей і будзем працаваць. Нумар будзе зроблены паводле самых высокіх стандартаў”, — пацвердзіў нашыя здагадкі кампазітар Васіль Раінчык, кіраўнік беларускага адбору.

Выходзіць, “Чароўны трус” пасля “прафесійнай апрацоўкі” можа згубіць сваю фішку?
Дарослыя абяцаюць, што незвычайнасць нумара захаваецца:

“Якраз у дзіцячых нумарах прысутнасць прафесіяналізму наадварот перашкаджае, — працягвае Васіль Раінчык. — Таму самае галоўнае — захаваць непасрэднасць гэтага нумара. А незвычайнасці тут дастаткова, таму што такога падыходу да дзіцячага нумара яшчэ не было. Бо зазвычай дзіцячыя песенькі – гэта горш-лепш, напеўчык, мелодыя. А тут падыход іншы, самае галоўнае — не згубіць гэтую непасрэднасць”.

Фінал дзіцячага адборачнага тура будзе у верасні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі