За пажар на "Пінскдрэве" пакуль нікога не затрымалі
Па справе выбуху на “Пінскдрэве” пакуль ніхто не застрыманы. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла старшы памочнік пракурора Брэсцкай вобласці Вольга Дзмітрук.
Нагадаем, 25 кастрычніка ў адным з цэхаў прадпрыемства адбыўся выбух. На пажары загінул два чалавекі, трэці памёр у лякарні. 18 чалавек дагэтуль застаюцца пад наглядам медыкаў. Праваахоўнікі яшчэ 25 кастрычніка пачалі крымінальную справу, якую вядзе пракуратура Брэсцкай вобрасці.
Сярод прычынаў, якія прывялі да трагедыі, называецца і парушэнне пажарнай бяспекі.
Дзмітрук: "Натуральна, што нейкія парушэнні ёсць, калі гэта здарылася. Калі б гэтых парушэнняў не было, не было б і выбуху. Але якія парушэнні і хто іх дапусціў – пакуль гэта не ўстаноўлена".