За першае паўгоддзе ў Мінску пабудавана 7.615 новых кватэр
Уведзена ў эксплуатацыю 528,6 тысяч квадратных метраў агульнай плошчы жылля — гэта амаль на 51 тысячу болей, чым летась.
Болей за палову ўведзенага жылля прызначана для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбы ў паляпшэнні жыллёвых умоваў. Сярод іх шматдзетныя, сем’і, што пражываюць у старых і аварыйных дамах, а таксама жыхары інтэрнатаў. 263 кватэры дзяржава будзе здаваць у арэнду, а 154 кватэры выкарыстоўваць для сацыяльных патрэбаў, інфармуе БелаПАН.