За першы дзень па зборы подпісаў лідзіруе Някляеў

За першы дзень збору подпісаў ініцыятыўная група Ўладзіміра Някляева сабрала амаль 8 тысяч подпісаў. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў актывіст кампаніі “Гавары праўду” Юры Алейнік.
Алейнік: "У дадзены момант мы займаемся арганізацыяй пікетаў. Выстаўляем шмат пікетаў па Мінску. У цэнтры, па лініях метро, у раёнах. На ўчорашні дзень у нас па кампаніі сабрана 7887 подпісаў па Беларусі".

Працэс ішоў "сумбурна і вельмі-вельмі шматлюдна", кажа актывіст. Самая вялікая колькасць подпісаў была сабраная менавіта ў Фрунзенскім раёне сталіцы.

Ёсць звесткі, што за Віталя Рымашэўскага ў Мінску за першы дзень сабралі каля дзвюх тысяч подпісаў. За Рыгора Кастусёва ў першы дзень падпісаліся каля 2700 чалавек. У яго ініцыятыўнай групе лічбай не дужа задаволеныя: маўляў, меркавалі збіраць па 3500 подпісаў штодня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі