За пяць месяцаў 2015 года прафіцыт бюджэту склаў 16,3 трлн рублёў
Агульны прыбытак бюджэта склаў 64,7 трлн рублёў.
Прафіцыт рэспубліканскага бюджэту са студзеня па травень 2015 года склаў 16,3 трлн рублёў, або 5,1% да ВУП, паведамляе Міністэрства фінансаў.
Агульны прыбытак рэспубліканскага бюджэту за той жа перыяд склаў 64,7 трлн рублёў ці 41,3% ад удакладненага гадавога плану.
Па стане на 1 чэрвеня 2015 года запазычанасць па падатках і зборах роўная 1,4 трлн рублёў. Выдаткі рэспубліканскага бюджэту са студзеня па травень склалі 48,4 трлн (34,3% удакладненага гадавога плана).
Нагадаем, што Рэспубліканскі бюджэт на 2015 год быў створаны з прафіцытам у памеры 15,7 трлн рублёў. Бюджэт на гэты год быў разлічаны зыходзячы з цэнаў на сырую нафту ў 83 долары за барэль.
Прыбытак рэспубліканскага бюджэту ў мінулым годзе перавысіў выдаткі на 5,4 трлн рублёў (0,7% да ВУП). Першапачаткова рэспубліканскі бюджэт на 2014 год быў зацверджаны бездэфіцытным.
Фота: freesmi.by