За распаўсюд газеты "Товарищ" затрыманы Віктар Цяпін
Баранавіцкія міліцыянты ў другі раз затрымалі за распаўсюд афіцыйна зарэгістраванай газеты “Товарищ” інжынера завода аўтаматычных ліній Віктара Цяпіна.
Як паведаміў Віктар Барысавіч, ён раздаваў выданне насупраць прахадной завода перад пачаткам працоўнай змены. Нехта з аховы прадпрыемства, убачыўшы гэта, патэлефанаваў у міліцыю. Праз некалькі хвілін на варанку прыехалі два сяржанты з аўтаматамі і даставілі Цяпіна ў аддзяленне міліцыі.
Там афіцэры разабраліся, што актывіст ПКБ раздаваў дазволеную газету, папрасілі прабачэнне і выдалі Віктару Цяпіну даведку, што газета “Товарищ” афіцыйна зарэгістраванае выданне і распаўсюджваць яе дазволена. Гэту даведку затрыманы і прадставіў свайму начальству ў якасці апраўдальнага дакумента яго адсутнасці на працоўным месцы на працягу трох з паловай гадзін.