За суткі #BY_Help сабралі $53 тысячы для ахвяр палітычных рэпрэсій у Беларусі

Кабінет, дзе судзяць удзельніка пратэсту 19 траўня / Еўрарадыё
Кабінет, дзе судзяць удзельніка пратэсту 19 траўня / Еўрарадыё

За першыя суткі кампанія #BY_Help сабрала $53 тысячы для ахвяр палітычных рэпрэсій у Беларусі. Удзельнікам пратэстаў, якія патрабавалі справядлівых выбараў, а апынуліся арыштаваныя або пакараныя штрафамі, дапамагаюць людзі з усяго свету. "А гэта кажа, што наша узаемадапамога і рашучасць за гэтыя гады толькі адужэла", — натхнёна піша адзін з рухавікоў кампаніі Аляксей Лявончык.

"Мы ў камандзе плануем да пачатку тыдня, гэта значыць да панядзелка-аўторка, апублікаваць паслядоўнасць крокаў, якую трэба будзе прайсці, каб атрымаць дапамогу, — працягвае ён. — Сачыце за старонкай файндрайзера і за старонкай кампаніі BY_Help".

Збор сродкаў праз Facebook запаволіўся, але працягваецца.
Па стане на дзень 27 чэрвеня сабрана ўжо $65 тысяч.

Кампанія #BY_Help з'явілася ў 2017 годзе. Тады людзі выходзілі на вулічныя пратэсты з-за так званага "Дэкрэта аб дармаедах". Каб адцягнуць увагу ад пратэстаў, была заведзеная крымінальная справа "Белага легіёну", якая праз некалькі месяцаў развалілася. У той жа час, сотні ўдзельнікаў пратэстаў былі пакараныя штрафамі і трапілі на суткі.

Каб дапамагчы ім, валанцёры за тры тыдні сабралі $55 тысяч. Гэтыя грошы пайшлі на дапамогу арыштаваным і аштрафаваным дэманстрантам, сем'ям фігурантаў сфабрыкаванай крымінальнай справы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі