За суткі газ для Беларусі патаннеў на 100 долараў

Кошт расійскага прыроднага газу для Беларусі з 1 ліпеня будзе складаць 102-103 долары за тысячу кубаметраў. Пра гэта паведаміў першы віцэ-прэм'ер Беларусі Ўладзімір Сямашка, інфармуе “Інтэрфакс”. Учора ён жа заяўляў, што газ будзе каштаваць 200-205 долараў. Чым тлумачацца такія рэзкія змены, віцэ-прэм’ер казаць не стаў.
Сямашка паведаміў, што з 1 студзеня Беларусь плаціла за блакітнае паліва 210 долараў за тысячу кубаметраў, а ў II квартале гэты кошт складае 147 долараў.

Ён падкрэсліў, што Беларусь не мае запазычанасці за бягучыя пастаўкі расійскага газу. Да 23 траўня краіна павінна разлічыцца за газ, спажыты ў красавіку, дадаў Сямашка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі