За суткі ў Беларусі 431 новы выпадак COVID-19
Шлюз паміж аддзяленнем з COVID-пацыентамі ў паліклініцы / Еўрарадыё
Па стане на 25 верасня ў Беларусі зарэгістравана 79 852 выпадкаў захворвання каранавірусам. У параўнанні з мінулымі суткамі прырост склаў 431 выпадак заражэння, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Памерла 851 чалавек, у якіх дыягнаставалі COVID-19 (+7).
Вылечана і выпісана 75 148 пацыентаў (+431).
За час пандэміі было праведзена 1 916 340 тэстаў (+19 077).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.