За суткі зарэгістравана 164 новыя выпадкі COVID-19
Беларускія дактары / Еўрарадыё
У Беларусі за суткі памерла 5 чалавек з каранавірусам. Колькасць ахвяр на 30 жніўня дасягнула 676, паведамляе ў "Тэлеграме" прэс-служба Мінздароўя.
Дадалося 164 выпадкі заражэння COVID-19 (у папярэднія суткі было +177). Усяго іх ужо 71 687. Выпісана з бальніц 70 452 чалавекі (+245).
За апошнія суткі праведзены 9921 тэст на каранавірус (напярэдадні было +12 164). Усяго іх зроблена ўжо 1 527 049.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.