За тры месяцы колькасць доўгажыхароў у Беларусі вырасла на 7%

У Беларусі, паводле звестак на 1 ліпеня, 100-гадовую мяжу перакрочылі 669 жыхароў. Тры месяцы таму іх было яшчэ 624 чалавекі. Такім чынам, за гэты час колькасць доўгажыхароў у нашай краіне вырасла на 7%. Пра гэта паведамляе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Традыцыйна жанчын сярод беларускіх доўгажыхароў болей, чым мужчынаў: 100-гадовую мяжу пераадолелі 574 жанчыны і 95 мужчынаў.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі