За тыдзень даведацца пра канцэрт Paprika Korps

Гэта ўжо нейкая традыцыя, неспадзявана даведвацца пра канцэрты польскага рок-рэгі-гурта Paprika Korps у Мінску. Любяць музыкі і іх прамоўтары рабіць канцэрты, да якіх не трэба маральна рыхтавацца паўгода.
 
Гэтым разам мінскія арганізатары нават знайшлі новую пляцоўку — ірландскі паб “Clever”. 
 
“Хочацца, каб, калі дарослыя і сур’ёзныя людзі прыйдуць на канцэрт, то не было б сорамна за клуб, — кажа арганізатарка Тоня з Mamont Promo. — Бо ад “Анталіі” (клуба, дзе праходзіў мінулы канцэрт “Папрыкі” ў Мінску — Еўрарадыё) непрыемны асадак застаўся”.
 
Не ведаем, чаму арганізатары зачапіліся за “сур’езнасць і дарослаць”, нам падаецца, што рэгі ўсё ж пераважна для маладых і бяспечных. Але не важна. Важна тое, што канцэрт будзе, і вас там чакаюць. Квіткі будуць каштаваць нятанна — 180 тысяч рублёў. Але калі хочаце ірландскага піва і сонечнага рэгі з прысмакам року — раскашэльвайцеся, рабяткі.
 
Paprika Korps
2 лютага
19:00
Ірландскі паб “Clever” (Мінск, вул. Гікала, 5, метро Якуба Коласа)
Квіткі 180 тысяч рублёў. Продаж толькі на ўваходзе ў паб.
Інфармацыя: Фэйсбук, УКантакце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі