Забаронена наведванне лясоў у 72 рэгіёнах краіны (карта)
У Беларусі забаронена наведванне лясоў у 72 рэгіёнах. Прычына — складанае пажаранебяспечнае становішча. Цалкам пад забарону трапілі Брэсцкая, Гомельская і Гродзенская вобласці, а Мінская, Віцебская і Магілёўская — толькі часткова, інфармуе прэс-служба Міністэрства лясной гаспадаркі.
Грамадзян папярэджваюць, што на час забароны ў лясах нельга адпачываць, гуляць, там нельга праязджаць на транспарце (за выключэннем службовага). Парушальнікаў могуць аштрафаваць. Інтэрактыўную карту забаронаў і абмежаванняў на наведванне лясоў па Беларусі гл. тут.
Фота: mlh.by