“Забірай, Саня!": калінінградцы не супраць стаць беларусамі
Жыхары рэгіёну адрэагавалі на словы Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ён гатовы “забраць” Калінінградскую вобласць.
Сваё стаўленне людзі выказалі ў жартоўных каментарах у інтэрнэце: "Выдатны спосаб змяніць краіну, нічога не робячы", "Хоць сельскую гаспадарку падыме!!! Можа, і прадукты нармальныя есці пачнём!", "Забірай, Саня!”.
Амаль 40% водгукаў апынуліся станоўчымі. Знайшліся і тыя, хто марыць аб перадачы Калінінградскай вобласці Нямеччыне, паведамляе сайт klops.ru
Нагадаем, 11 кастрычніка на прэс-канферэнцыі для расійскіх СМІ Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Калінінградская вобласць "гэта наша зямля ў добрым сэнсе слова". Таксама беларускі кіраўнік паведаміў, што прапаноўваў раней Уладзіміру Пуціну аддаць Беларусі ў карыстанне землі ў Калінінградскай вобласці пад сельскую гаспадарку. Расійскі прэзідэнт у сваю чаргу быццам бы пагадзіўся гэта зрабіць.