Забойца хаваўся ад пакарання ў турме

Злачынства было здзейснена амаль два гады таму ў пераходзе метрапалітэна. Пасля гэтага забойца здзейсніў яшчэ адно дробнае злачынства, каб заблытаць сляды і схавацца ад супрацоўнікаў крымінальнага вышуку за кратамі.



Як вынікае з матэрыялаў справы, 20 лютага 2012 года падазраваны напаў ў падземным пераходзе станцыі маскоўскага метро "Тургенеўская" на мужчыну. Спачатку затрыманы і яго саўдзельнік збівалі пацярпелага драўлянымі палкамі, а потым азіят пусціў у ход нож. Мужчына атрымаў пранікальнае раненне ў жывот і сканаў.



Пазней ураджэнец Таджыкістану быў асуджаны да аднаго году пазбаўлення волі за крадзеж, здзейснены "з мэтай пазбягання пакарання за забойства”.



Пасля выхаду на волю мужчына быў затрыманы, паведамляюць расійскія СМІ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі