Забойца сямігадовай Ірыны Кужэльнай прызнаны бессвядомым

Псіхіятрычная экспертыза 29-гадовага мінчука, якога абвінавачваюць у забойстве сямігадовай Іры Кужэльнай, прызнала, што ён знаходзіцца ў стане поўнай адсутнасці памяці. Эспертыза праводзілася ў лякарні "Навінкі".
Пра гэта паведаміў першы намеснік пракурора Мінскай вобласці Мікалай Пілінкевіч. Паводле яго слоў, па заканчэнні расследавання справы матэрыялы будуць перададзеныя ў суд Мінскай вобласці, які павінен прыняць рашэнне аб ужыванні да абвінавачанага мер бяспекі і прымусовага лячэння.

Нагадаем, цела дзяўчынкі было знойдзена 3 студзеня пад будаўнічым вагончыкам прыкладна ў сямі кіламетрах ад пасёлка Беларучы, дзе дзяўчынка жыла з маці, і ў двух кіламетрах ад садоўніцтва "Лясное-90". Устаноўлена, што смерць дзяўчынкі наступіла ў выніку гвалтоўных дзеянняў. Іра Кужэльная знаходзілася ў вышуку з 23 лістапада 2007 года.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі