"Зачыстка" перад Днём Волі: Лябедзьку на 25 Сакавіка клічуць на суд у Валожын
Кіраўніка Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку выклікаюць у суд Валожынскага раёна. Палітык мусіць прыбыць туды 25 сакавіка. Як паведаміў Еўрарадыё сп.Лябедзька, увечары 17 сакавіка яму дадому затэлефанавалі з суда Цэнтральнага раёна Мінску.
Лябедзька: Сакратар суда паінфармавала маіх блізкіх, што 25 сакавіка, якраз у гадавіну БНР, будзе разгляд судовай справы ў Валожыне па так званай "польскай" справе.
Нагадаем, што Анатоля Лябедзьку, які прыехаў падтрымаць неафіцыйны Саюз палякаў, затрымалі з ужываннем сілы і трымалі ў пастарунку 9 гадзінаў. Суддзя Зянько нават накіраваў тады матэрыялы справы ў пракуратуру, каб на Лябедзьку распачалі крымінальную справу. Пракуратура Мінскай вобласці пасля вывучэння дакументаў адмовілася пачынаць справу. Але разам з тым, кажа Лябедзька, два-тры артыкулы Адміністрацыйнага кодэксу могуць быць падставай для справы супраць яго.
Аднак на думку кіраўніка АГП, галоўная нагода для выкліку — палітычная. Улады пачалі зачышчаць Мінск ад "непажаданых элементаў" напярэдадні Дня Волі:
Лябедзька: Тут могуць быць выкарыстаныя розныя сродкі. У адносінах да мяне гэта разгляд судовай справы з мажлівай перспектывай турэмнага зняволення на некалькі дзён. Кагосьці могуць вывозіць людзі ў масках на 30-40 км ад Мінску. А кагосьці — проста прэвентыўна затрымліваць і трымаць на працягу 25 Сакавіка, пакуль будуць адбывацца нейкія падзеі.
Нагадаем, што выклік у суд на 24 сакавіка атрымала фотакарэспандэнтка газеты "Наша Ніва" Юлія Дарашкевіч.