Зацверджаная прапанаваная Еўракамісіяй палітыка Ўсходняга партнёрства

Міністры замежных спраў краін Еўрасаюза зацвердзілі прапанаваную Еўракамісіяй палітыку Ўсходняга партнёрства. Адпаведны дакумент будзе прадастаўлены для зацверджання кіраўнікоў дзяржаваў і ўрадаў краін ЕС на Еўрапейскім саміце ў Бруселі 11-12 снежня. Нагадаем, удзел у палітыцы Ўсходняга партнёрства Еўракамісія прапануе шасці постсавецкім краінам - Арменіі, Азербайджану, Беларусі, Грузіі, Малдове і Ўкраіне. Ім, у прыватнасці, прапанаванае пагадненне аб асацыяцыі і стварэнні новай еўрапейскай эканамічнай зоны, якая мусіць стаць базай для развіцця агульнага ўнутранага рынку.

Мэта палітыкі Ўсходняга партнёрства - істотна пашырыць пакет магчымых прапановаў шасці постсавецкім краінам. У якасці перспектывы разглядаецца адмена візавага рэжыму і стварэнне зоны вольнага гандлю.

Як адзначае БелаПАН, паўнавартасны ўдзел Беларусі пакуль пад пытаннем. Рашэнне аб гэтым будзе прымацца вясной у залежнасці ад дэмакратычнага прагрэсу нашай краіны. Афіцыйныя прадстаўнікі Беларусі неаднаразова станоўча выказваліся наконт новай палітыкі Еўрасаюза.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі