Зацверджаны новы бюджэт пражытковага мінімуму
Урад Беларусі зацвердзіў бюджэт пражытковага мінімуму. Як паведамляе БЕЛТА, дзейнічаць гэты сацыяльны нарматыў будзе з 1 траўня па 31 ліпеня 2008 года.
Бюджэт пражытковага мінімуму ў сярэднім складзе 209 тыс. 680 рублёў (на цяперашні час ён 200 тыс. 80 рублёў). Для працаздольнага насельніцтва БПМ вызначаны ў памеры 231 тыс. 160 рублёў, для пенсіянераў - 184 тыс. 910 рублёў, для студэнтаў - 220 тыс. 500 рублёў, для дзяцей у веку ад 3 да 16 гадоў - 248 тыс. 830 рублёў, для дзяцей у веку да 3 гадоў - 179 тыс. 650 рублёў.
Гэтыя нарматывы на 4,8% большыя, чым цяперашнія. На гэтую велічыню ўзрастуць памеры дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей. Будуць адпаведна павялічаныя памеры сацыяльных пенсій, а таксама надбаўкі і падвышэнні, прызначаныя да пенсій асобных катэгорый пенсіянераў.