Зацверджаны пералік гарадоў, у якіх падатковая стаўка будзе паніжаная
Урад Беларусі зацвердзіў пералік мястэчак і гарадоў раённага падначалення з колькасцю насельніцтва да 50 тысяч чалавек, у якіх для арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў будуць ужывацца паніжаныя стаўкі падаткаў пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання. “БелаПАН” паведамляе, што абавязковай умовай пры гэтым з’яўляецца знаходжанне арганізацый і ІП у гэтых населеных пунктах.
Дакумент прыняты ў адпаведнасці з указам прэзідэнта ад 9 сакавіка 2007 года "Аб спрошчанай сістэме падаткаабкладання". Пастанова ўступае ў сілу 1 ліпеня 2007 года.
У пералік уключаныя 138 гарадоў і мястэчак. Ільготы для прадпрымальнікаў будуць дзейнічаць у 17 гарадах і мястэчках Брэсцкай вобласці, у 28 – Віцебскай, 27 – Гомельскай, 22 – Гарадзенскай, 21 – Мінскай, 23 – Магілёўскай вобласці.