Загінуў магілёўскі аператар "Белсату" Вадзім Аршынскі

Трагедыя адбылася ў чацвер 18 лютага прыблізна а 12-й гадзіне дня, калі Вадзім Аршынскі вяртаўся дамоў з чарговых здымак. Як адзначае nn.by, дом, у якім жыве сям’я Аршынскага, рамантуецца, таму над уваходамі ў пад’езды зробленыя адмысловыя драўляныя навесы. Акурат у той момант, калі журналіст крочыў пад навес, з даху на яго абрынулася сумесь будаўнічага друзу і зляжалага снегу.

Навес удару не вытрымаў і абрынуўся на тэлеаператара. Будаўнікі выклікалі "хуткую", але ўжо было позна. З бальніцы жонцы Вадзіма патэлефанавалі з яго тэлефона і паведамілі пра ягоную смерць.

Вадзіму Аршынскаму было 49 гадоў. У яго засталося двое сыноў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі