Захад дасць на гаспадарку Латвіі 7,5 млрд еўра

Еўракамісія заявіла, што група крэдытораў згадзілася даць Латвіі 7,5 еўра пазыкі. Гэтую суму краіна будзе атрымліваць 27 месяцаў. Такім чынам, крэдыторы спадзяюцца, што Латвія верне стабільнасць гаспадаркі і фінансавую плыннасць, а таксама ўтрымаць курс лата ў стасунку да еўра. Узамен ЕК чакае, што Латвія ўтрымае 5%-ны дэфіцыт бюджэту і зменшыць яго да 3% у 2011-м.
Таксама чакаецца, што ўрад правядзе структурныя рэформы і зменшыць заробкі, асабліва ў бюджэтнай сферы. МВФ дае 1,7 млрд. еўра, Еўразвяз - 3,1, іншыя крэдыторы - Сусьветны Банк, Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця, скандынаўскія краіны (Данія, Нарвегія, Швецыя і Фінляндыя), а таксама Польшча, Чэхія і Эстонія.

Novonews

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі