Заіка: “Газавая вайна” накіраваная супраць Лукашэнкі

На перамовы ў Маскву па пастаўках газу Беларусь дасылае дэлегацыю “нізкага ўзроўню” таму, што ўся гэта “газавая вайна” накіраваная супраць кіраўніка Беларусі. Такое меркаванне выказаў Еўрарадыё эканаміст Леанід Заіка. Леанід Заіка: “Галоўнае і самае сур’ёрнае пытанне ў новай палітыцы Крамля ў адносінах да аўтарытарных рэжымаў. Крэмль пачаў зараз выкарыстоўваць свае рэсурсы для змены прэзідэнтаў. Гэта адбылося ў Кыргызстане, гэта адбылося ва Ўкраіне, і наступны на чарзе – Аляксандр Рыгоравіч. Ён гэта разумее і таму пасылае дэлегацыі з нізкім узроўнем прадстаўнічым на перамовы. І зараз будуць паказваць усю антыбеларускую існасць Крамля і крамлёўскіх правадыроў. І мы ўбачым новую палітычную разборку. Праўда, з не самым лепшым вынікам для Аляксандра Рыгоравіча”.

Што тычыцца заяваў Мінску пра запазычанасці “Газпрама” за транзіт газу праз Беларусь у Еўропу, то, кажа Заіка, ён ужо сутыкаўся з такой пазіцыяй раней.

Леанід Заіка: “Я ўжо сутыкаўся з такой пастаноўкай пытання, калі ў нас такая ж праблема была па нафце. І ўзніклі пытанні па праблеме экспартнай пошліны. Размова ішла пра суму ў 1 мільярд 800 мільёнаў долараў. І раптам з’ўляецца паказчык прапампоўкі транзіту нафты роўна на такую ж суму”.

Такую пазіцыю эксперт называе неканструктыўнай. Для таго ж, кажа ён, каб весці канструктыўную размову, трэба пачынаць перамовы з таго, што сабекошт расійскага газу складае 15 долараў за 1 кубаметр. Уся астатняя сума – “навар” “Газпрама”, нічым не матываваны. Але, лічыць Заіка, заплаціць Беларусі давядзецца.

Тым больш, што насельніцтва за газ заплаціла. І ўзнікае пытанне наконт таго, чаму гэтыя грошы не дайшло да “Газпрама”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі