Заіка: Кудрын паслаў беларускае кіраўніцтва ў ЕўрАзЭС
Калі б Расія жадала б даць крэдыт Беларусі, то ёй дастаткова было б купіць у нашай краіны на гэтую суму трактары, лічыць эканаміст Леанід Заіка. Расійскі міністр фінансаў Аляксей Кудрын заявіў, што ў бюджэце Расіі не запланаваныя сродкі на выдачу Беларусі шматпакутнага крэдыту ў памеры 500 мільёнаў долараў. Таму ён прапанаваў беларускаму ўраду перавесці заяўку на крэдыт ў антыкрызісны фонд ЕўрАзЭС, які яшчэ не працуе. Эканаміст Леанід Заіка так пракаментаваў заяву Кудрына:
"Калі беларускія кіраўнікі назвалі Кудрына словам, якое мае адносіны больш да фаўны і да хатніх жывёл, то што рабіць міністру буйной дзяржавы? Ён прыдумае формулу, пры якой пашле гэтую краіну і яе лідэраў у якое-небудзь іншае месца. Гэтым месцам з'яўляецца ЕўрАзЭС".
Па словах Леаніда Заікі, калі б Расія жадала даць крэдыт Беларусі, то ёй дастаткова было б купіць у нашай краіны на гэтую суму трактары.
Фота: newsby.org