Заіка: Расійскі рубель пры ўзаемаразліках умацуе стабільнасць нашай валюты

Эканаміст Леанід Заіка не бачыць вялікае бяды ў тым, каб расійскі рубель стаў рэзервовай валютай у Беларусі. Аднак разам з тым ён кажа пра анахранічнасць самога панятку рэзервовай валюты.  Заіка: Панятак рэзервовай валюты апошня два месяцы стаў анахранізмам, бо мы маем дачыненне з глабальным фінансавым крызісам, і шмат якія краіны пазбаўляюцца ад долара.

На думку эканаміста, расійскі рубель — тэхнічная грашовая адзінка, пагатоў, што Расія вырашыла перайсці ў разліках за энэрганосьбіты з Беларуссю на сваю валюту. Нагадаем, што дагэтуль усе разлікі вяліся ў доларах — з першых дзён незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Пераход на у разліках на расійскі рубль Л.Заіка называе "ціхай рэвалюцыяй", але абсалютна неабходнай. Рэч у тым, што каля траціны беларускага экспарту ідзе ў Расію. Таму можна лічыць, што траціна нашага "валютнага партфеля" забяспечаная расійскім рублём. Пераход ва ўзаемных разліках на расійскую валюту ўмацуе і наш рубель:

Заіка: Добра гэта ці кепска? Гэта, уласна, кажучы, пытанне фінансавых адносінаў. Але стабільнасць павялічыцца, павысіцца. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі