Заканчваецца тэрмін папярэдняга следства па справе Аўтуховіча і Асіпенкі

Тэрмін папярэдняга следства па крымінальнай справе ў адносінах ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча і Ўладзіміра Асіпенкі заканчваецца 8 кастрычніка. Паводле слоў адваката Паўла Сапелкі, неўзабаве мусіць пачацца азнаямленне з матэрыяламі справы.
Як адзначае "Белорусский партизан", адвакат па-ранейшаму звязаны падпіскай аб неразгалошванні і сітуацыю вакол справы ваўкавыскіх прадпрымальнікаў не каментуе. Сапелка толькі адзначыў, што Аўтуховіч яшчэ не закончыў выхад з вельмі працяглай галадоўкі, знаходзіцца ў агульнай камеры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі