Закону па "спадарожнікавых талерках" не будзе, але ў спакоі іх не пакінуць
Дакумент, які б рэгуляваў ўсталяванне спадарожнікавых антэн і кандыцыянераў, мусіў з’явіцца яшчэ ў жніўні, але не з’явіцца ўвогуле. Як даведалася Еўрарадыё, Савет Міністраў вырашыў, што неабходнасці ў ім няма, бо існуе Палажэнне аб парадку перапланіроўкі жылых памяшканняў. Дарэчы, штрафы, абазначаныя ў Палажэнні, - ад 310 тысяч да паўтара мільёнаў рублёў. Чалавек, які лабіраваў барацьбу з талеркамі, начальнік упраўлення добраўпарадкавання і гарадскога дызайну Камітэта архітэктуры Мінгарвыканкаму Аляксандр Андрончык, кажа, што чакаў ад Савета Міністраў тлумачэнняў, што рабіць з антэнамі.
Аляксандр Андрончык: “Гэта задача, якая стаіць для ўсёй краіны. Гэта не пытанне толькі Мінску. Таму мы і прапанавалі, каб Савет Міністраў прапрацаваў гэтае пытанне і даў дакладныя тлумачэнні. Міністэрства архітэктуры рыхтавала ім свае прапановы. Збіраліся нарады, але канчатковы адказ, якім чынам нам рабіць, пакуль не прыходзіў”.
Чыноўнік і сам прызнае, што цяперашні парадак усталявання антэн надзвычай доўгі і складаны. Нагадаем, па ім у Мінску не ўсталяваная ніводная “талерка”.
Аляксандр Андрончык: “Яны могуць ставіць па заведзеным доўгім парадку. Ствараць праект, узгадняць і г.д. Гэта доўгі вельмі працэс”.
У Міністэрстве архітэктуры і горадабудаўніцтва Еўрарадыё пацвердзілі, што ніякай распрацоўкі дакумента па спадарожнікавых антэнах у іх не ідзе. Начальнік аддзела праектных работ Міністэрства архітэктуры Ігар Карпаў распавёў нам, што гэтую працу спыніў ліст з Савета Міністраў.
Ігар Карпаў: “Ёсць ліст, у якім напісана, што нарматыўныя патрабаванні, якія цяпер дзейнічаюць, дастатковыя для таго, каб рэгуляваць працэс размяшчэння спадарожнікавых антэн на фасадах будынкаў. Так і напісана. Больш за тое, мы ў СаўМін адказалі, спасылаючыся на лісты Мінгарвыканкаму і Мінжылкамунгасу. Ён адказаў, што пастанова Савета Міністраў, якую рыхтаваў Мінжылкамунгас па перапланіроўках кватэр, дастатковая для таго, каб вырашаць гэтыя пытанні. Там напісаныя віды прац, на якія патрэбна распрацоўваць праектную дакументацыю і ўзгадняць усё з выканкамам і атрымліваць дазвол. Сюды ўваходзіць і ўсталяванне антэн і кандыцыянераў”.
На пытанне наконт штрафаў Ігар Карпаў адказаў намёкам.
Ігар Карпаў: “Гэта тое ж, як зашклёныя лоджыі, памятаеце гэтую эпапею? Калі людзі шклілі хто з чаго можа. Цяпер ужо ўсе ведаюць, што калі самавольна рабіць гэта, атрымаеш штраф”.
Пакуль што ў Мінску судоў над уладальнікамі “талерак” не было, але яны могуць неўзабаве з’явіцца. Мы патэлефанавалі ў некалькі ЖЭСаў і запыталіся, як яны штрафуюць за самавольную перапланіроўку і ці штрафуюць ужо за антэны.
ЖЭС: “Мы даем прадпісанне жыхарам, а калі яно не выконваецца, падаем у суд. І суд ужо прысуджае штраф. За антэны пакуль што не штрафавалі, гэта ж усё нядаўна з’явілася. Але хутка, здаецца, будзе гэта. Там вялікія штрафы - 10 базавых велічынь, напэўна, будзе…”
Засталося незразумелым, хто падпадзе пад штраф у першую чаргу: тыя, у каго “самавольная” антэна вісіць ужо даўно, тыя, хто ўсталяваў яе пасля красавіка, калі пачало дзейнічаць Палажэнне аб перапланіроўках, тыя, чыя антэна выходзіць на праезную частку, ці ўсе без разбору?
Цешыць тое, што ў Палажэнні ў раздзеле “самавольная перабудова і перапланіроўка жылых памяшканняў” ёсць радок пра тое, што самавольна зробленую перапланіроўку могуць дазволіць пакінуць у тым выглядзе, як вы зрабілі, калі вы зробіце ўсё па правілах і прадаставіце ўсе дакументы.
Праўда, калі гэтага не атрымаецца, то штрафы за “самавольства” – ад 10 да 50 базавых велічынь, гэта ад 310 тысяч да паўтара мільёнаў рублёў.