Закрыццё "Кастрычніцкай" каштавала "Мінсктрансу" амаль 6 млрд рублёў

Закрыццё на рэканструкцыю станцыі метро "Кастрычніцкая" нанесла значныя страты прадпрыемству "Мінсктранс".
Нагадаем, яна не працавала з пачатку чэрвеня да канца верасня. На гэты час на праспекце Незалежнасці ў Мінску курсаваў бясплатны аўтобус.

Паводле словаў начальніка фінансава-эканамічнага ўпраўлення "Мінсктрансу" Ганны Міхайлоўскай, страты прадпрыемства склалі мільярды рублёў:

"З-за таго, што не працаваў перасадачны вузел Метрапалітэна мы згубілі дзесьці каля 1,5 мільярды ў месяц - страты прыбыткаў".


Атрымліваецца, што за амаль чатыры месяцы "Мінсктранс" не далічыўся каля 6 млрд рублёў.

Ганна Міхайлоўская не пацвердзіла інфармацыю, што ў бліжэйшы час плануецца павышэнне кошту квітка на праезд у Мінску да 900 рублёў. Паводле яе словаў, такога рашэння не прымалася. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі