Закрываецца Beer Station Praga — культавы беларускі бар у Варшаве
Beer Station
5 снежня закрываецца Beer Station Praga — культавы беларускі бар у Варшаве. Прычына — пратэсты жыхароў дома, у якой ён месціцца. Пра гэта каманда Beer Station абвясціла ў інстаграме.
"На вялікі жаль, бар на Кемпнай, з якога ўсё пачыналася, зачыняецца. Першы беларускі бар, які аб'яднаў і пазнаёміў шмат каго з вас. Той, што перажыў з вашай падтрымкай цяжкія часы ковіда, нажаль, не змог перажыць вечна незадаволеных суседзяў. Запрашаем Вас на развітанне з барам, кожны дзень да 5 снежня!", — сказана ў заяве.
Beer Station Praga адкрыўся напярэдадні пандэміі COVID-19. Беларусы збіраліся там нават у часы лакдаўна — за цяжкімі чорнымі фіранкамі, замаўкаючы кожны раз, калі побач з барам назіралася падазроная актыўнасць.
З часам каманда Beer Station адкрыла яшчэ дзве кропкі ў Варшаве. Яны працягваюць працаваць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.