Залева ў сталіцы спыніла рух 27 маршрутаў грамадскага транспарту

Падчас залевы 4 чэрвеня ў сталіцы былі падтопленыя восем участкаў вулічна-дарожнай сеткі. На іх спыняўся рух 27 маршрутаў грамадскага транспарт, інфармуе БелаПАН. Гэта былі 18 тралейбусных, 6 аўтобусных і 3 трамвайныя маршруты. Транспарт стаяў на ўчастках: Старавіленскі тракт, бульвар Шаўчэнкі, вуліца Кальварыйская — вуліца Пінская, вуліца Чарвякова — вуліца Арлоўская, вуліца Чыгуначная — вуліца Шчорса, праспект Пераможцаў — вуліца Ігнаценкі, вуліца Каржанеўскага — вуліца Казінца і вуліца Кабушкіна. Сярэдні час спынення транспарту склаў 20 хвілін, на Кабушкіна транспарт спыняўся на 47 хвілін.

Па звестках выратавальнікаў, ратаваць і эвакуяваць людзей не давялося. Падчас ліўня на ліквідацыі яго наступстваў было задзейнічана каля 60 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі