Замену Сяргею Мартынаву ўжо знайшлі?

Пытанне пра адстаўку міністра замежных спраў Сяргея Мартынава застаецца адкрытым. Палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі прагназаваў, што 1 ліпеня ў Любліне, дзе Польшча святкавала 440-годдзе Люблінскай уніі, магла адбыцца сустрэча беларускага міністра з прэзідэнтам Ўкраіны Віктарам Юшчанкам. І гэтая сустрэча магла стаць апошняй для Сяргея Мартынава ў рангу міністра замежных спраў.

Аднак Мартынаў у Люблін не паехаў — адпаведна, сустрэча з украінскім міністрам не адбылася. Чаму? Раман Якаўлеўскі дакладную прычыну пакуль не ведае.

Якаўлеўскі: “Што датычыць верагоднай адстаўкі міністра Мартынава, то такая верагоднасць захоўваецца. І больш за тое, па некаторых звестках, адным з магчымых пераемнікаў Мартынава на пасадзе кіраўніка МЗС, можа стаць былы амбасадар у Берліне Уладзімір Скварцоў”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі