Замест БАТЭ на Кубку чэмпіёнаў Садружнасці выступіць магілёўскае "Дняпро"

Магілёўскае "Дняпро" дало прынцыповую згоду прадстаўляць нашую краіну ў традыцыйным футбольным Кубку чэмпіёнаў Садружнасці, які пройдзе ў Маскве з 16 да 24 студзеня. Раней ад гэтай паездкі адмовіўся БАТЭ, які патлумачыў гэты крок "познім завяршэннем сезону і неабходнасцю прадастаўлення паўнавартаснага адпачынку гульцам і трэнерам". Пасля адмовілася і мінскае "Дынама". Таму Беларусь будзе прадстаўляць бронзавы прызёр чэмпіянату нашай краіны магілёўскае "Дняпро", паведамляе "Прессбол".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі