Замест мітынгу — ускладанне кветак да помніка Янку Купалу
Такі сцэнар правядзення Дня волі прапанавалі сёння арганізатары вулічнай акцыі на 25 сакавіка.
У абмеркаванні сітуацыі пасля забароны Мінгарвыканкамам шэсця і мітынгу ў скверы Янкі Купалы прынялі ўдзел прадстаўнікі Партыі БНФ, Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, кампаніі "Гавары праўду!" і руху "Разам". Было вырашана заклікаць удзельнікаў Дня волі пасля працы прыходзіць у сквер Янкі Купалы і ўскладаць кветкі да помніка паэту, піша "Наша ніва".
Зрэшты, прадстаўнікі "Маладога фронту", якія ў гэтым абмеркаванні не ўдзельнічалі, заяўляюць, што 25 сакавіка збяруцца на мітынг на плошчы Якуба Коласа.