Замежніка збілі за адмову выпіць гарэлкі
30-гадовы перакладчык Мухамед, які працуе ў Кіеве,быў збіты за адмову выпіць гарэлкі. Ён здымаў танны пакой у кватэры, гаспадар якой часта наладжваў з сябрукамі п’янкі. Калі аднойчы замежнік адмовіўся ад пачастунка, адзін з гасцей вылаяўся
на яго, ўдарыў у твар і жывот. У Мухамеда таксама моцна пашкоджаная
рука.
Гаспадар кватэры патлумачыў міліцыянтам, што калі браў да сябе кватаранта, узяў з яго абяцанне разам піць гарэлку, а ён слова не стрымаў, паведамляе «Газета по-украински».
Гаспадар кватэры патлумачыў міліцыянтам, што калі браў да сябе кватаранта, узяў з яго абяцанне разам піць гарэлку, а ён слова не стрымаў, паведамляе «Газета по-украински».