Замежнікі ўсынавілі 3200 беларускіх дзяцей
Замежныя грамадзяне усынавілі агулам 3200 беларускіх дзяцей. Пра гэта заявіла дырэктарка Нацыянальнага цэнтра ўсынаўлення Міністэрства адукацыі Беларусі Наталля Паспелова. Яна адзначыла, што беларускія сем'і ўсынавілі 6500 дзяцей. Дарэчы, па словах Н.Паспелавай, не зафіксавана ніводнага выпадку, калі ўзятыя ў замежныя сем'і беларускія дзеці былі ўцягнутыя ў супрацьпраўныя дзеянні. На сёння ў галіне міжнароднага ўсынаўлення Беларусь працуе толькі з Італіяй, бо толькі ў гэтай краіне працэс усынаўлення курыруецца і адсочваецца дзяржаўнымі органамі.
Н.Паспелава распавяла, што выпадкі ўсынаўлення ляжачых дзяцей-інвалідаў былі толькі з боку ірландцаў.
"Інтэрфакс"
Н.Паспелава распавяла, што выпадкі ўсынаўлення ляжачых дзяцей-інвалідаў былі толькі з боку ірландцаў.
"Інтэрфакс"