Замежныя актрысы, затрыманыя ў мінскім аэрапорце, вылецелі ў Амстэрдам

Пра гэта паведаміў кіраўнік "Свабоднага тэатра" Мікалай Халезін. Паводле яго слоў, амерыканка Стэфані Пан і аўстралійка Эстэр Мугамбі пасля 20 гадзін знаходжання ў аэрапорце змаглі вылецець у Амстэрдам праз Прагу.
Нагадаем, актрысы прыляцелі ў Мінск па запрашэнні беларускага "Свабоднага тэатра" 5 кастрычніка. Яны павінны былі на працягу тыдня рэпетаваць спектаклі ў рамках праекту Eurepica.

Аднак па прылёце ў Беларусь яны былі затрыманыя ў аэрапорце "Мінск". Як заявіў начальнік прэс-цэнтра Дзяржаўнага памежнага камітэта Аляксандр Цішчанка, замежныя грамадзянкі не былі прапушчаныя на тэрыторыю Беларусі, паколькі не мелі віз.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі