Замова з Венесуэлы выратавала пінскае прадпрыемства

Замову з Венесуэлы атрымаў пінскі завод “Гідрасельмаш”. 170 корманарыхтоўваючых агрэгатаў зробяць пінчукі для сваіх заакеанскіх сяброў. Улічваючы тое, што гэтыя агрэгаты мантуюцца на базе трактару МТЗ, атрымліваецца, што ў Венесуэлу павязуць і 170 беларускіх трактароў.

Сума замовы склала больш за 2 мільярды рублёў. Увогуле, яна ратуе “Гідрасельмаш” ад эканамічнага краху, бо больш за 90% сваёй прадукцыі ён раней накіроўваў у Расію.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі