Занкавец запрасіў Захарава ў хакейную зборную Беларусі

13 красавіка зборная Беларусі па хакеі пачне падрыхтоўку да чэмпіяната свету. Трэнерскі штаб каманды на чале з Эдуардам Занкаўцом запрасіў для ўдзелу ў зборах 30 хакеістаў, паведамляе сайт "Спорт Беларусь". Адзначым, што істотных зменаў у складзе нашай каманды не адбылося. Касцяк зборнай па-ранейшаму складаюць хакеісты мінскага “Дынама”.

Адразу 14 “зуброў” выкліканыя на зборы: варатары Андрэй Мезін і Віталь Коваль, абаронцы Ўладзімір Дзянісаў, Аляксандр Макрыцкі і Андрэй Башко, нападаючыя Алег Антоненка, Сяргей Задзілёнаў, Аляксандр Кулакоў, Дзмітрый Мялешка, Андрэй Міхалёў, Андрэй Стась, Яраслаў Чупрыс, Яўген Кавыршын і Арцём Дзямкоў.

Занкавец таксама разлічвае і на ўсіх чатырох НХЛаўцаў, а таксама хакеістаў, якія выступаюць у КХЛ за расійскія клубы.

З беларускага чэмпіянату ў каманду трапілі гульцы “Юнацтва”, у тым ліку і сын трэнера алімпійскай хакейнай зборнай Канстанцін Захараў, а таксама прадстаўнікі “Гомеля”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі