Заняткі ў гомельскіх школах будуць адноўленыя 25 лістапада
Заняткі ў больш як 90 агульнаадукацыйных, адмысловых установах, а таксама спартовых школах Гомеля будуць адноўленыя з 25 лістапада. Адпаведнае распараджэнне падпісаў мэр горада Віктар Піліпец на падставе ліста галоўнага санітарнага лекара Гомеля, паведамляе БЕЛТА. Пазапланавыя вакацыі для гомельскіх школьнікаў былі абвешчаныя 9 лістапада з прычыны эпідэміі грыпу. На цяперашні час сітуацыя крыху стабілізавалася, за апошнія дні зменшылася колькасць новых фактаў захворвання.
Правядзенне масавых відовішчных і спартовых мерапрыемстваў з удзелам дзяцей і школьнікаў па-ранейшаму часова абмежавана.
Правядзенне масавых відовішчных і спартовых мерапрыемстваў з удзелам дзяцей і школьнікаў па-ранейшаму часова абмежавана.