Запасы вакцыны супраць грыпу A(H1N1) у Беларусі скарысталі цалкам

У Беларусі запасы вакцыны супраць грыпу A(H1N1) скарыстаныя цалкам. Пра гэта паведаміла галоўны дзяржаўны санітарны лекар Валянціна Качан.  Па яе словах, у свой час у Беларусі "вельмі разумна і ўзважана" падыйшлі да закупу доз вакцыны супраць грыпу A(H1N1).

Як заявіла чыноўніца, падчас вакцынацыі супраць грыпу A(H1N1) было прышчэплена 500 тысяч чалавек з груп рызыкі. Для гэтага за сродкі дзяржаўнага бюджэту па тэндэры быў закуплены 1 млн доз расійскай вакцыны "Інфлювір". Двухразовая вакцынацыя аднаго чалавека абыйшлася бюджэту ў 5,78 долара ЗША, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі