Запусці "Тэлепорт у Чэхію"
І выйграй 2 квіткі ў Прагу! А таксама прызы ад Амбасады Чэхіі. Што такое Тэлепорт? Не, гэта не жарт, гэта сапраўдная штуковіна, якую мы ўжо другім разам прыдумляем на Еўрарадыё. Першы раз мы тэлепартавалі народ у Амстэрдам, гэта было паўгода таму. А зараз адкрываем рэйс у Прагу! Пасля вулканаў і паводак нам падалося, што на тэлепорце ў Прагу — сама тое!
Такім чынам, Тэлепорт у Чэхію стартуе на Еўрарадыё 8 чэрвеня ў 11:30! На працягу 2 тыдняў у кожнага будзе магчымасць перанесціся ў краіну піва і пісьменнікаў з дапамогай 10 эксклюзіўных рэпартажаў, якія падрыхтавалі першыя чэшскія тэлепартанаўты — Міла Котка ды Галляш Валынец.
Мы не лазілі па вікіпедыях, каб зрабіць гэтыя рэпартажы, — мы сумленна з'ездзілі ў Чэхію, сустрэліся там са знакамітасцямі і студэнтамі, чэхамі і турыстамі, працаголікамі і абібокамі… І вось што мы маем у планах вам расказаць:
Напрыклад, пра тое, хто ж такія чэхі. Для гэтага мы сустрэліся з двума выбітнымі прафесарамі. Яны нам усю праўду пра Чэхію і расказалі!
Чаму і жыхары Чэхіі і ўсе, хто туды прыязджаюць, п’юць столькі піва? Каб гэта зразумець, мы наведалі піўны фестываль, паразмаўлялі з піваварамі і паспрабавалі трапіць на тэрыторыю прыватнага бровара.
Таксама мы высвятлялі, што ж там насамрэч з легалайзам.
Як жывецца студэнтам у Чэхіі — і іхнім, і нашым, і заакіянскім….
Дзе можна культурна і бескультурна адпачыць у Празе, акрамя пабаў з півам, півам, півам?..
Чаму едуць жыць у Чэхію? Беларусы — зразумела! А вось амерыканцы, канадцы, італьянцы?
Нарэшце, што робяць бамжы ў Празе?
Гэта толькі палова з таго, што вы можаце пачуць з 8 па 18 чэрвеня на хвалях Еўрарадыё.
А цяпер увага! Каб слухаць рэпартажы было цікавей, мы вырашылі штодзень разыгрываць па прызе ад Амбасады Чэхіі. І яшчэ, мы разыграем галоўны прыз — 2 квіткі ў Прагу! Тэлепорты тэлепортамі, але трэба ж падстрахавацца чэшскімі авіялініямі.
Такім чынам, каб паўдзельнічаць у конкурсе, дастаткова штодзень ў 11:30 праслухаць рэпартаж пра Чэхію, да 20:00 адказаць на пытанне па гэтым матэрыяле, а пасля слухаць вечаровы эфір Еўрарадыё, у якім мы будзем абмяркоўваць тэму рэпартажу і разыгрываць прыз дня. У студыі — дыджэй, тэлепартанаўты, чэшскія госці ды адмысловая музыка.
Далучайся! І, магчыма, менавіта ты станеш яшчэ адным тэлепартанаўтам у Празе!
P.S. Усе рэпартажы можна будзе прачытаць на рускай і англійскай мовах, але конкурс праводзіцца толькі па беларускіх рэпартажах.
СПАСЫЛКІ НА ГАЛОЎНУЮ СТАРОНКУ "ТЭЛЕПОРТА Ў ЧЭХІЮ":
Тэлепорт у Чэхію: беларуская
Телепорт в Чехию: русский
Сzech Teleport: english
РАСКЛАД "ТЭЛЕПОРТА Ў ЧЭХІЮ"
8—18 чэрвеня
11:30 новы рэпартаж з’яўляецца ў эфіры і на сайце
да 20:00 трэба адказаць на пытанне па рэпартажы
21:00—22:00 жывы эфір з чэшскімі гасцямі і розыгрышам прызоў
У нядзелю адпачываем, а галоўны прыз — 2 квіткі ў Прагу — разыгрываем 18 чэрвеня ў 21:00.