Запуск БелАЭС адкладзены на 2021 год, загрузку паліва перанеслі на жнівень

Запуск БелАЭС адкладзены на 2021 год, загрузку паліва перанеслі на жнівень

Запуск беларускай АЭС адкладзены на 2021 год, а загрузка паліва перенесена на жнівень. Пра гэта амбасадар Беларусі ў Расіі распавёў БЕЛТА.

"Мы лічым, што ў жніўні прыступім да загрузкі на першы рэактар паліва, — сказаў Уладзімір Сямашка. — І далей пойдзе фізічны, а затым энергетычны пуск. Стаіць задача ў 2021 годзе (у першым квартале, па меншай меры) цалкам запусціць у прамысловую эксплуатацыю першы энергаблок".

Што стала прычынай адкладання запуску БелАЭС, Сямашка не кажа. Раней чакалася, што першы энергаблок будзе запушчаны ў студзені 2020 года. Затым яго нібыта перанеслі на ліпень, а ў траўні на атамную станцыю даставілі ядзернае паліва. Яшчэ на пачатку чэрвеня Аляксандр Лукашэнка распавядаў, што беларускую АЭС запусцяць "цягам некалькіх дзён".

"І не трэба пакутаваць, што яе [электраэнергію] не будзе куды падзець. Народу аддамо! Будуць бліны выпякаць на электрапліце, будуць на аўтамабілях электрычных ездзіць", — заявіў пры гэтым Лукашэнка.

Чтобы следить за важными новостями, подпишитесь на канал Еврорадио в Telegram.

Мы каждый день публикуем видео о жизни в Беларуси на Youtube-канале. Подписаться можно тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі