Запуск Беларускай АЭС зноў перанеслі — на ліпень 2020 года
АЭС у Астраўцы / belatom.by
Запуск БелАЭС зноў перанесены. Па словах міністра энергетыкі Беларусі Віктара Карнакевіча, новы тэрмін для фізічнага пуску першага энергаблока атамнай станцыі пад Астраўцом — ліпень 2020 года, а для энергетычнага — верасень-кастрычнік 2020-га.
"У гэтым годзе плануецца фізічны пуск энергаблока і энергетычны пуск, гэта значыць ужо выдача першых кілават-гадзін у энергасістэму краіны, — распавёў Карнакевіч к праграме "Нашы навіны" на тэлеканале АНТ. — Па фізічным пуску мы арыентуемся, што гэта ліпень. Выдача першых кілават-гадзін электраэнергіі — гэта верасень-кастрычнік".
Кіраўнік Міністэрства энергетыкі дадаў, што графік запуску Беларускай АЭС можа карэктавацца і ў далейшым.
Гэта ўжо шосты перанос запуску БелАЭС з 2016 года, калі станцыю першапачаткова планавалася ўвесці ў эксплуатацыю. Папярэдні тэрмін, абазначаны ўладамі, — першы квартал 2020 года. Да таго чыноўнікі агучвалі планы запусціць атамную станцыю ў студзені 2020-га, восенню 2019 года і гэтак далей.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.