Заснавальнік шок-рока Эліс Купер выступіць у Мінску

30 чэрвеня ў мінскім Палацы Спорту выступіць “бацька шок-рока” Эліс Купер.
Гэты тытул Эліс атрымаў за распрацаваную ім методыку адрэналінавага нападу на слухача: хард-рок плюс экстравагантныя тэксты плюс скандальныя сцэнічныя шоў.
У рамках летняга тура Купер прадставіць мінскім гледачам праграму новага альбома "Along Came A Spider" (2008) і сыграе хіты ранейшых гадоў.

Варта адзначыць, што кошты на квіткі даволі прымальныя: каб трапіць на канцэрт славутага рокера давядзецца патраціць ад 60 да 300 тысяч рублёў.

Interfax.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі