Заснавальнік "Яндэкса" трапіў пад санкцыі ЕС і пакідае ўсе пасады ў кампаніі

Заснавальнік "Яндэкса" трапіў пад санкцыі ЕС і пакідае ўсе пасады ў кампаніі

Заснавальнік "Яндэкса" Аркадзь Волаж пакідае ўсе пасады ў кампаніі. Пра гэта стала вядома неўзабаве пасля таго, як яго прозвішча аказалася ў санкцыйным "чорным спісе" Еўрасаюза.

Волаж быў гендырэктарам групы кампаній "Яндэкс", уваходзіў у савет дырэктароў.

"Я лічу рашэнне камісіі нелагічным, — кажа Аркадзь Волаж. — Аднак пакуль дзейнічаюць санкцыі, я не буду даваць ніякіх указанняў і рэкамендацый трасту адносна галасавання, рашэнні працягне прымаць савет дырэктараў. Гэта абароніць інтарэсы кампаніі і ўсіх нашых акцыянераў. Пры гэтым я працягну дапамагаць кампаніі і яе камандзе".

Тым часам акцыі кампаніі на біржы абрынуліся больш чым на 10%.

Еўрасаюз увёў шосты пакет санкцый супраць Расіі за яе агрэсію ва Украіне. Пад санкцыі трапілі кампаніі і грамадзяне з Расіі і Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі