Заснавальніка "МММ" выпусцілі на волю

22 траўня заснавальнік фінансавай піраміды "МММ" Сяргей Маўродзі выйшаў на волю пасля 4,5 гадоў зняволення. Як толькі прадпрымальнік выйшаў з дзвярэй турмы, некалькі яго прыхільнікаў сталі скандаваць "Віншуем". Праўда, маладыя людзі, якія назваліся прадстаўнікамі моладзевай арганізацыі "Расія маладая", сталі кідаць у яго смятанай.
У суправаджэнні некалькіх чалавек – верагодна, аховы – спадар Маўродзь прайшоў у аўтамабіль і ад'ехаў ад месца зняволення.

Акцыянернае таварыства "МММ" было прызнана банкрутам у верасні 1997 года. Па неафіцыйных звестках, у выніку яго дзейнасці пацярпелі некалькі мільёнаў чалавек. Нанесеная ім шкода ацэньваецца прыкладна ў 100 мільёнаў долараў.

Сяргей Маўродзі быў затрыманы ў Маскве 31 студзеня 2003 года. Ён быў змешчаны ў "Матроскую цішыню", дзе ўтрымліваўся па 22 траўня 2007-га.

"Интерфакс"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі