Заснавана штогадовая прэмія імя Святланы Навумавай
Прадстаўнікі экспертнай, грамадскай і палітычнай супольнасці Беларусі вырашылі заснаваць 3 прэміі імя Святланы Навумавай: журналісту, палітолагу і палітыку.
Пра гэта распавёў адзін з калегаў Святланы Навумавай па сумеснай працы ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце Ўладзімір Дунаеў, паведамляе сайт кампаніі "Гавары праўду".
Прэміі за крэатыўнасць і глыбіню даследавання палітычнага жыцця краіны будуць уручацца штогод у апошні дзень зімы, у дзень нараджэння Святланы Андрэеўны як знак таго, што дэмакратычная супольнасць жыве, і ёсць людзі, якія змагаюцца за грамадзянскую супольнасць.
Палітолаг Святлана Навумава памерла 10 сакавіка пасля цяжкай хваробы. Развітанне з ёй адбылося 12 сакавіка ў Мінску.